Лонданскі мірны дагавор (1913)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1a/London_Peace_Treaty_Signing_30_May_1913.jpg/220px-London_Peace_Treaty_Signing_30_May_1913.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/First_Balkan_war_-_liberated_territories_1913.png/220px-First_Balkan_war_-_liberated_territories_1913.png)
Лонданскі мірны дагавор — мірны дагавор, падпісаны 30 мая 1913 года паміж Балканскім саюзам і Асманскай імперыяй, які завяршыў першую Балканскую вайну.
Паводле дагавора Асманская імперыя, якая прайграла вайну, страціла ўсё еўрапейскія ўладанні, акрамя Стамбула і невялікай часткі Усходняй Фракіі (па лініі Мідыя — Энас). Пад ціскам еўрапейскіх дзяржаў Чарнагорыя была вымушана зняць аблогу Шкодэра.
Еўрапейскія ўладанні Турцыі былі галоўным чынам падзелены паміж Грэцыяй (частка Македоніі і раён Салонікаў), Сербіяй (частка Македоніі і Косава) і Балгарыяй (Фракія з Эгейскім узбярэжжам і частка Македоніі).
Пры падтрымцы вялікіх дзяржаў створана дзяржава Албаніі ў тых межах, якія яны для яе вызначылі. Сербія не атрымала выхаду да Адрыятычнага мора.
З-за супярэчнасцей і незадаволенасці ўмовамі дагавора, у чэрвені 1913 года пачалася Другая Балканская вайна.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Тэрытарыяльныя набыцці Грэцыі па выніках Першай Балканскай вайны
- Бухарэсцкі мірны дагавор, 1913
- Канстанцінопальскі мірны дагавор, 1913
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Тэкст дагавора (англ.)